Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Брат і сястра

(54 словы)

Паводле Р. Бензярука

Жылі-былі брат і сястра. Брат быў ружовашчокі, а сястра, наадварот, — смуглявая. У брата было толькі адно сонейка, а ў сястры — месяц рагаты і тысячы зорак. Жылі яны спачатку дружна, а потым пасварыліся і перасталі сустракацца. Прыйдзе брат і сонейка з сабою прывядзе, а сястра ўцячэ, схаваецца. Чакае, пакуль брату не захочацца адпачыць.