Вясна ў Шушанскім
(57 слоў)
Здавалася, ніякая сіла не ўзварухне гэта вялізнае маўклівае ледзяное царства. Але прыйшоў час, і снежныя палі расплыліся блакітнымі азёрамі. Цэлымі днямі гарыць у іх меднае сонца. Спакойна плывуць дзікія лебедзі. У лесе сонна мармычуць цецерукі. А рачулка Шуша быццам вырашыла напомніць, што яна ўсё-такі прыток магутнага Енісея і яны блізкія сваякі. Шуша імчыцца, бурліць, выходзіць з берагоў…