Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Вясна ў калгасе

(57 слоў)

Шчодрае сонца зганяе снег. Адталая зямля першымі парасткамі травы кліча хлебароба ў поле. З калгасных сядзіб на шырокія палеткі выходзяць трактары. Яны ўзорваюць цаліну, рыхтуюць пад сяўбу зябліва.

Прасёлачнымі дарогамі імчаць грузавікі з насеннем. Гул машын зліваецца са спевамі жаваранкаў у небе.

Самалёты лятаюць над полем і рассяваюць мінеральнае ўгнаенне.

Добра дагледжаныя пасевы парадуюць калгаснікаў багатым ураджаем.