Паляўнічыя
(57 слоў)
Паводле М. Лынькова
Прыйшла вясна. Пачарнелі чыгуначныя пуці і курыліся парнасцю пад сонцам. Вечарамі храбусцелі льдзінкі ў лужынах. Востра пахла зямлёй і каменным вугалем. Гучна гудзелі паравозы.
А ў небе курлыкалі журавы. Хораша вясной! Дзед Астап зняў са сцяны стрэльбу і паклікаў Міколку. Дзед з Міколкам рушылі ў паход. Гукнулі яны з сабой сабачку Жэўжыка. Жэўжык быў рад такому выпадку.