У пушчы
(58 слоў)
Паводле Т. Хадкевіча
Петрусёк быў добра знаёмы з пушчай і яе жыхарамі. Бачыў ён на ўскраіне пушчы даўганогага стройнага лася. Бачыў хлопчык на бульбяным полі ікластага дзіка. Ведаў Пятрусь і пра бабровую хатку з плацінай перад ёй на рэчцы.
Некалькі разоў Петрусёк бачыў старога агромністага зубра.
У старога зубра моцная шыя, доўгая цёплая поўсць. Нагледзеў неяк Пятрусь і гняздо чорнага бусла.