Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Шчасце

(58 слоў)

Паводле Я. Маўра

Быў адзін з тых летніх дзён, якія бываюць толькі на Беларусі. Сонца пячэ, а гарачыні няма. Лішак яе паглынае рака. Усякая зеляніна дыхае, шамаціць. Заліваюцца мітуслівыя птушкі. Гудуць мясістыя чмялі.

Хлопчык спускаецца з гары. Мы сустракаемся на мосце. Хлопчык прыпыняецца і глядзіць на мяне. Радасць і шчасце пырскаюць з яго вачэй. Я разумею яго. Я ківаю яму галавой.