Першы снег
(58 слоў)
Моцна скаваў мароз голую зямлю. Зрабіў яе цвёрдай. Халодная ледзяная кара пакрыла рэкі і азёры. Цвёрдую пасцель падрыхтаваў мароз для мяккага белага снегу.
Вось папаўзлі па небе сівыя лёгкія снегавыя хмары. Яны завалаклі неба. Ціха закружыўся ў паветры белы лёгкі пушок. Усё часцей залёталі белыя халодныя зімовыя матылькі. Снег пакрыў рэчку. Выбеглі на вуліцу дзеці. Рады яны зіме.