Навальніца
(61 слова)
Алёша і Міша пайшлі ў лес па грыбы. Раптам у лесе пачало цямнець. Па небе хутка плыла чорная хмара. Прагрымеў гром. Хлопчыкі схаваліся пад куст арэшніку.
У лесе зрабілася зусім цёмна. Хмара засланіла ўсё неба. Часта грымеў гром. Дождж ліў як з вядра.
Нарэшце дождж перастаў. Выглянула сонейка. Зноў пачуўся вясёлы спеў птушак. Хлопчыкі ўзялі свае кошыкі і пачалі збіраць грыбы.