Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Наташын букет

(61 слова)

Вясною мама ў гародчыку ўскопвала градкі Сямігадовая Наташа дапамагала ёй. На градках пасеялі кветкі. Мінула некалькі дзён.

На градцы густа зазелянелі раслінкі з двума лісточкамі. Усю вясну Наташа клапатліва даглядала свае кветкі: палола, палівала, перасаджвала. І вось надышлі цёплыя летнія дні. У кветніку расцвілі духмяныя гваздзікі, белыя рамонкі і астры. А першага верасня Наташа нарвала вялікі букет і занесла ў школу.