Кветкі
(61 слова)
Калі б вы бачылі, якія ў нас прыгожыя кветкі! На клумбах растуць макі, цюльпаны, флёксы, лілеі, півоні, астры і шмат іншых кветак. З усіх бакоў клумбы ўпрыгожваюць сінія касачы, ружы.
А вось калекцыйны ўчастак. Тут кветкі складаюць адзіную сям’ю. Ёсць прадстаўнікі Еўропы, далёкай Амерыкі, спякотнай Афрыкі і Азіі.
Свае кветкі мы высаджваем каля помнікаў, раздаем насельніцтву, высылаем насенне кветкаводам іншых краін.