Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Бяроза

(61 слова)

На палянцы сярод лесу расла высокая бяроза. Якая яна прыгожая! Ствол у яе белы, лісцейкі дробныя, зялёныя. Вясной на бярозе між лісткамі выраслі маленькія кветкі. Кветкі засохлі. З іх высыпаліся крылатыя зярняткі. Вецер падхапіў адно такое зярнятка і панёс яго. Далёка ад бярозкі ўпала яно ў зямлю. Пайшоў дождж. Зярнятка набракла і пусціла маленькі карэньчык. З маленькага зярняці пачала расці бярозка.