Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Над Прыпяццю

(61 слова)

І. Навуменка

Над Прыпяццю сінее лес. Трапечуць чырванаватым лісцем маладыя асінкі. Хваляцца сваімі чырвонымі гронкамі стройныя рабіны. Чародкі маслякоў і падасінавікаў выбягаюць з кустоў на самую дарогу. Адтуль нясе церпкім густым водарам хвоі, прэлай зямлі, грыбоў і багуну. Шырокая лугавіна прымешвае да гэтага пах аеру, мурагу, салодкай медуніцы. Свежы, лагодны вецер нясе з Прыпяці вострыя пахі водарасцей, рыбы. На полі дрэмле пачарнелы бульбоўнік.