Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Адпачынак

(59 слоў)

А. Пальчэўскі

За вокнамі плыла цёплая цёмная ноч. Пасля музычнага адпачынку Платон Іванавіч і я выйшлі з салона на палубу, селі ў плеценыя крэслы і з прыемнасцю ўдыхалі пах свежага сена. На беразе ішла касавіца. Далёка ўздоўж па рацэ віднеліся маўклівыя вартавыя — агні-бакены. Здавалася, не мы, а яны плывуць насустрач нам у цемені і свецяць з кожнай хвілінай ярчэйшым агнём.