Сарока
(62 словы)
Сарока — хітрая птушка. Яе смела можна параўнаць з лісою. Чалавека са стрэльбай бачыць яна за кіламетр. Рэдка калі трапляе на стрэл. Адшукаць гняздо сарокі цяжэй, чым знайсці іголку ў стозе сена. Аднак Алесь заўважыў яго ў непралазным гушчары і быў вельмі здзіўлены спрытам маладых сарок. Толькі хлопчык стаў узбірацца на елку, як яны вылецелі з гнязда, шмыгнулі пад лапкі і прытаіліся.