Канец зімы
(62 словы)
Такая зіма бывае толькі ў пачатку сакавіка. Нізка апускаецца неба і зліваецца са снегавымі разлогамі. З поўначы налятае калючы халодны вецер. Тады падае густы мокры снег. Замятае дарогі і навальвае цэлыя гурбы.
Але выгляне ласкавае сонейка, і са стрэх закапаюць тоненькія слязінкі. Зашчабечуць вераб’і каля лужын. Закудахтаюць куры на дрывотні. Прыгрэецца кот ля шыбы. Па ўсім відаць, што зіме доўга не ўтрымацца.