Вожык
(62 словы)
Паводле Я. Брыля
Тата вярнуўся з лесу. У кішэні ён прынёс маленькага вожыка. Яго палажылі ў кутку. Не на падлозе, а на імху. Мох зялёны, пушысты і цёплы. А шэры клубочак ляжыць на ім і не разгортваецца. Я наліў яму сподак малака і паставіў каля самага моху. Ноччу па дошках падлогі затупацелі маленькія ножкі.
Вожык тупацеў усю ноч. За гэта мы пачалі называць яго Тупцікам.