Наша Радзіма
(63 словы)
Паводле К. Ушынскага
Нашу Радзіму мы называем маці. Гэта яна поіць і корміць нас, вучыць нас роднай мове. Радзіма абараняе і беражэ нас ад ворагаў.
Нашу Радзіму мы называем Бацькаўшчынай. Тут спрадвеку жылі нашы дзяды і бацькі.
Радзімай мы называем сваю краіну. Тут мы нарадзіліся, і ўсё тут для нас роднае. Многа на свеце розных краін. Але адна ў чалавека маці, адна ў яго і Радзіма.