Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Пачатак вясны

(63 словы)

Паводле Я. Коласа

Неспадзяваны мароз пасля некалькіх ціхіх мяккіх дзён пратрымаўся нядоўга.

Надвор’е змянілася адразу. Паветра стала цёплым і лагодным.

Асеў глыбокі снег па лясах і балотах. Паўднёвы вецер калыхнуў галіны, атрос снежнае покрыва. Дрэвы радасна адгукнуліся густым шумам на павевы цёплага ветру.

Кожная пядзя зямлі, прыгрэтая веснавым сонцам, жыве радасным жыццём. З’яўляюцца першыя парасткі маладога зяленіва. А паветра звініць птушыным гоманам.

Аднаўляецца зямля, ажывае прырода.