Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Раніца

(62 словы)

Я. Зазека

Дзень абяцаў быць ясным і сонечным. Застыла перадсвітальная просінь. Нерухома звісалі з галінак дробныя маладыя лісточкі. Бялела трава ад буйной расы. Я схаваўся ў густых кустах і ўважліва пачаў прыглядацца і прыслухоўвацца. Каля рэчкі ў гушчары таілася ціхае, насцярожанае жыццё. То тут, то там уздрыгвалі галінкі.

А зара на ўсходзе разгаралася ўсё ярчэй і ярчэй. Яе водбліскі клаліся на дрэвы і кусты.