Прыяцелі лесу
(64 словы)
Прыяцель лесу не ломіць галінак, не абдзірае кары з дрэў. Ён не рве лістоў, не гне і не выварочвае маладых дрэўцаў. Ён не лазіць па дрэвах і не падсякае каранёў.
Прыяцель лесу не раскладае агню ў лесе, каб не зрабіць пажару. Ён не разбурае гнёздаў, не бярэ з гнёздаў птушыных яец. Дзе лясы, там не бывае засухі.
Збірайце насенне дрэў і садзіце новыя лясы!