Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Каля ракі

(64 словы)

В. Гурскі

На бераг рэчкі выйшаў стары бабёр. Сеў ён на хвост і заднія лапкі і пачаў лазовыя парасткі грызці. Потым бабёр задумаў аб тоўстую лазіну зубкі патачыць. Абгрыз ён кару і ўзяўся падгрызаць ствол.

Раптам лёгкі шоргат пачуўся ля берага. Гэта казуля прыбегла да ракі. Бабёр нырнуў у ваду і палез у сваю хатку. Казуля нядоўга затрымалася ля ракі. Спалохаў яе цяжкі тупат ласінага статка.