Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Жывы капялюш

(64 словы)

Капялюш ляжаў на шафе. Коцік Васька сядзеў на падлозе каля шафы. Валодзя і Вадзім сядзелі за сталом і размалёўвалі карцінкі.

Раптам ззаду іх штосьці ўпала на падлогу. Яны павярнуліся і ўбачылі на падлозе каля шафы капялюш. Валодзя падышоў да шафы, хацеў падняць капялюш. Раптам капялюш папоўз. Ён вылез на сярэдзіну пакоя і спыніўся. Потым капялюш павярнуўся і папоўз да канапы. Хлопчыкі выбеглі на кухню.