Раніца
(65 слоў)
Галінка прачнулася рана, ляжала ціха, не варушылася. Потым яна паднялася. Як гэта яна забылася? Сёння яны едуць у вёску!
Галінка ціхенька падбегла да акна. На траве, на лісточках клёнаў, на кустах блішчэлі кропелькі. Дарожка ўся была мокрая. Ноччу ішоў дождж.
Дзяўчынка заслала свой ложак, пачысціла зубы, памылася, запляла дзве коскі.
Потым яна глянула на будзільнік. Было яшчэ рана. А ёй хацелася хутчэй паехаць да дзядулі!