Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Жаваранкі

(65 слоў)

Паводле С. Александровіча

У ясным бяздонным блакіце звінелі песні жаваранкаў. Але саміх птушачак не было відаць. Косцік пачаў выглядаць жаваранкаў. Вунь адзін. Другі. Трымаліся на адным месцы ў паветры ледзь бачныя птушачкі. Вось адзін жаваранак перастаў варушыць крыльцамі. Упаў уніз. Потым узняўся ўвысь. А затым з новай сілай разлілася ў прасторы яго песня. Песню гэту слухала ўся прырода. Кроплі падаюць са стрэх ціхутка, каб не парушыць дзівосную мелодыю.