Танец жураўлёў
(65 слоў)
Я. Зазека
У пачатку мая звінелі, пераліваліся птушыныя галасы.
Жураўлі недалёка ад нас пачалі наладжваць танцы на балоце. Першы журавель выйшаў на сярэдзіну палянкі. Ён выцягнуўся, абвёў поглядам усіх птушак і раптам падскочыў на цыбатых нагах.
Гэта было запрашэнне на танец. Жураўлі расступіліся. Далі месца танцорам.
Скакалі ўпрысядку, тупалі нагамі, выгіналі шыі, кланяліся адзін другому. З кожнай хвілінай танцоры ўсё больш разгульваліся. Да іх далучыліся іншыя жураўлі.