Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Усім весела

(66 слоў)

Пачуліся дзіцячыя звонкія галасы. За купаламі аголеных кустоў мітусіліся хлапчукі школьнага ўзросту. Яны працерлі нагамі вузенькія доўгія сцежкі на лёдзе і коўзаліся хто на чурбаках, а хто проста з разгону на сваіх нагах, абутых у лапці. Адзетыя яны былі ў старыя суконныя халацікі. На нагах смешна варушыліся радняныя нагавіцы. З-пад расхлістаных халацікаў віднеліся голыя грудзіны. Але хлопцам было весела. Яны громка перакідваліся словамі і звонка рагаталі.