Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Шлях да зорак

(71 слова)

Гэта было 12 (дванаццатага) красавіка 1961 (тысяча дзевяцьсот шэсцьдзясят першага) года. Лётчык Юрый Аляксеевіч Гагарын першым паляцеў у космас. Ён абляцеў Зямлю і паспяхова вярнуўся.

У гэтым жа годзе ў космас паляцеў Герман Сцяпанавіч Цітоў. 17 (сямнаццаць) разоў абляцеў ён Зямлю.

Пабывалі ў космасе і нашы землякі. Двойчы лятаў у космас Пётр Ільіч Клімук. Некалькі месяцаў у космасе працаваў Уладзімір Кавалёнак.

Мы ганарымся сваёй Радзімай. Гэта яна адкрыла шлях да зорак.