Вясна прыйшла
(67 слоў)
Адшумела завеямі і сцюжамі суровая зіма. З кожным днём усё вышэй падымаецца ласкавае сонца. Усюды ажываюць тысячы звонкіх ручайкоў. З шумам бяжыць снегавая вада барознамі, каляінамі дарог. Снег сыходзіць дружна. Вырастаюць на палях чорныя праталіны. Лёд на рацэ ўзняўся і пачарнеў. Яго скрозь падточвала вада з палёў і лугоў.
Неяк на світанні пачаўся крыгаход. Пацямнелыя крыгі сунуліся па вадзе суцэльным ледзяным полем.
Стаяў страшэнны гул на рацэ.