Анюціны вочкі
(68 слоў)
У. Юрэвіч
Кожны дзень Таццянка выходзіць з дому і падбягае да градкі з анюцінымі вочкамі.
Таццянка перабірае кожную кветачку.
Кветкі гэтыя прыйшлі з лесу. Там яны дробненькія растуць і завуцца браткамі. А быў такі садоўнік, які ўзяў ды перанёс тыя кветкі з лесу ў агарод. Пачаў даглядаць. І выраслі яны буйныя, аксамітныя, стракатыя, нібы тварыкі. Прыгледзеўся садоўнік і сапраўды ўбачыў на пялёстках вочкі. І назваў тыя кветкі — анюціны вочкі.