Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Летняя раніца

(67 слоў)

Паводле П. Галавача

Пакуль сонца ў тумане. Сабраная ў кроплі раса трымаецца на мураве. Птушкі не спяваюць яшчэ, а як бы пераклікаюцца адна з другой пасля ночы. Як толькі ўзнімецца ўгору абмытае росамі сонца, а туман пачне адплываць за ветрам, разам пачнуць свой ранішні спеў птушкі. Густалісты бярэзнік заварушыцца. Варухнецца мурава пад ветрам, заіскрыцца расой.

Залочанымі пырскамі будзе ўзлятаць з-пад ног раса. Прымятая нагамі мурава будзе павольна падымацца насустрач сонцу.