Зімовы лес
(68 слоў)
Зімовы лес поўніўся вясёлым гоманам вазакоў, скрыпам палазоў. Цэлы дзень калгаснікі вазілі на ферму сена.
Як толькі апусціўся на зямлю змрок, з глыбіні лесу пацягнулася на дарогу рознае звяр’ё. Першыя прыйшлі паласавацца нацярушаным сенам зайцы.
Ох, якое смачнае сена марознай ноччу! Але нядоўга ласаваліся белякі. Па заечых слядах прыйшлі на лясную дарогу лісіцы. Гэтыя не сенам пажывіцца, а заечай свежанінай. Пачулі зайцы рыжых драпежніц ды ходу з дарогі.