Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Верасень

(69 слоў)

Верасень лічыцца першым месяцам восені. Сады і лясы змяняюць летнюю вопратку на асенняе ўбранне. Лісце на дрэвах пачынае жаўцець. Яно бывае рознага колеру. Сярод зялёных лапак ялін і сосен зіхаціць залатое лісце бяроз, ліп, вольхі, клёнаў.

У садах паспелі яблыкі, грушы. Птушкі рыхтуюцца да вялікага падарожжа.

Вада ў рэчках і азёрах становіцца празрыстай і халоднай.

З палёў звезена збожжа. У верасні ночы становяцца халоднымі. Над балотамі сцелецца густы туман.