Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Парада грыбніку

(70 слоў)

Грыб шуму не любіць, бо ён сам расце ціха. Людзі ж бяруць вялізныя кашы, нажы і швэндаюцца па дзесяцёх у лесе. Вось такія грыбнікі і вяртаюцца з пустымі рукамі. А ты рабі так… Зрэзаў грыбок. Абчысці. Палажы ў кошык. Нож складзі і схавай у кішэню. Кошык пастаў на зямлю. Грыбы цікаўныя. Захочацца ім зірнуць, што робіцца ў тваім кошыку, і павысаджваюць яны галовы з ігліцы. Ты іх тады і чапай.