Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Заяц

(70 слоў)

Ад самага свайго нараджэння заяц не мог надзівіцца на свет белы. Яго вабіла і захапляла ўсё навокал. Бегаў заяц пад высокімі шатамі дрэў і ў ахвоту куляўся. Часам на траўцы яму сустракаўся сонечны зайчык. Заяц гуляў і з ім. Шукаў яго, знаходзіў урэшце, і яны качаліся па шаўкавістай траве.

А лес быў вялікі. З кожным днём заяц усё больш спазнаваў яго таямніцы. Навучыўся хавацца ад ваўка. Пасябраваў з другімі зайцамі.