Яны нам вераць
(71 слова)
З берагоў далёкіх цёплых мораў птушкі збіраюцца ляцець да нас. Яны будуць у дарозе многа часу.
Птушкі заўсёды селяцца каля людзей. Яны вераць добраму чалавеку. Асабліва даверлівыя ластаўкі.
Хутка закурлыкаюць у небе жураўлі, зашчабечуць шпакі і жаваранкі. Яны прынясуць нам вясну. Але ў красавіку часам бываюць халодныя дні. Многія птушкі гінуць ад сцюжы, ад голаду. Не пакідайце сваіх крылатых сяброў у бядзе. Загадзя арганізуйце дапамогу птушкам, зрабіце кармушкі, накарміце далёкіх гасцей.