Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Хатынь

(73 словы)

Паваротак на Хатынь. Сярожа па кіламетровых слупах уголас чытае лічбы…

Нарэшце аўтобус зрабіў круты паварот і спыніўся. Галасы навокал. Шорганне ног па цэменце, шаргаценне колаў і маторы машын. Металічны гук, як рэха, здалёку прабіваецца да нас і вісіць у паветры. Тарганецца і цішэе, як заціснуты боль, каб тут жа раздвоіцца. Мы ідзём насустрач гэтаму гуку, кволаму, быццам расколатаму. Гэта і ёсць хатынскія званы. Званы вісяць на высокіх комінах — там, дзе стаялі хаты.