У музеі прыроды
(72 словы)
Паводле Д. Слаўковіча
У адным пакоі паказаны дрэвы: елка, сасна, дуб, ліпа, граб, асіна. Далей размяшчаюцца чучалы розных звяроў. Мы спыніліся перад ласём. У-у, які ён вялікі — цар лясны!
З ельніку выглядае ікласты дзік. Ён узняў галаву, натапырыўся, слухае, ці няма дзе небяспекі. Лася дзік не баіцца. На пужлівага зайца і зусім увагі не звяртае.
З круглай нары пад пнём высунуў хітрую насцярожаную пысу ліс. Вунь на галіне куніца. Узіраецца, дзе б вавёрку ўпаляваць.