Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Палескія скарбы

(73 словы)

Па балоцістай раўніне цячэ рака Арэса. Паабапал яе распасцёрся вялікі балотны масіў. Раней гэта быў глухі куток. Журботна шумеў трыснёг ля зарослых цвіллю ручаін, рачулак і азёрцаў. Багністыя вокны падсцерагалі жывёлу і чалавека. Селянін баяўся балот, ствараў легенды аб іх паходжанні.

Але прыйшоў час і пачалося наступленне на балота. Глыбокія каналы парэзалі балотныя абшары. Балоты пераўтварыліся ва ўрадлівыя палеткі і сенажаці. Палессе стала краем незлічонага багацця. На асушаных балотах зарунела збажына, павырасталі сады.