Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Верасень

(73 словы)

Паводле В. Вольскага

Восенню барсукі наведваюць часам агароды, дзе любяць пажывіцца морквай і буракамі.

Адкарміўшыся за лета, яны ў верасні пачынаюць рыхтавацца да халоднай зімы.

Барсукі прыводзяць у парадак нару, выкідваюць з яе рознае смецце. Яны высцілаюць сваё логава лісцем і сухой травой. Потым затыкаюць мохам усе выхады з нары, каб было цяплей. Адначасова яны робяць і харчовыя запасы. З надыходам халадоў тлустыя і лянівыя барсукі засынаюць у сваіх логавах, таксама як і мядзведзі ў бярлогах.