Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Зіма

(78 слоў)

Зіма амаль заўсёды прыходзіць нечакана. Кладзешся ўвечары спаць — на двары яшчэ восень. А прачынаешся, бачыш — ад акна нейкае незвычайнае святло. Хуценька падбягаеш да акна, глядзіш праз акно і дзівішся. На вуліцы ляжыць бялюткі снег. Не ўседзіш у такі час дома. Хуценька апранаешся, выбягаеш з хаты і робіш першыя слядкі па мяккім снезе. Як зачараваны глядзіш на дрэвы і кусты. Нехта іх прыбраў у белае адзенне. Згінаюцца пад цяжарам снегу бярозкі. Не адарвеш вачэй ад такой прыгажосці.