Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Лужына

(79 слоў)

Паводле І. Шахрая

Аднойчы на асфальтавай дарожцы каля шматпавярховага дома з’явілася лужына. І за кароткі час яна так усім надакучыла, так абрыдла, проста жыцця ад яе няма. Выходзіць чалавек з пад’езда, спяшаецца на працу і адразу ў лужыну трапляе. Увечары вяртаецца — зноў жа па вадзе шлёпае. А дзеці, без дазволу гуляючы ў ёй, прамакалі з ног да галавы. Так і захварэць нядоўга.

І колькі разоў да яе дворнік з помпай ні падступаўся — нічога не атрымлівалася. Лужына зноў па сваім месцы.