Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Шэрая Шыйка

(76 слоў)

Паводле Д. Маміна-Сібірака

Стаяла позняя восень. Чарада дзікіх качак паляцела ў вырай. Засталася на рацэ адна маладая качачка. У яе было зламана крыло.

Месца было глухое. Навокал ніводнага жылля. Сумна стала качачцы. Яна вельмі баялася зайцоў і лісіц. Яшчэ больш яна баялася, што замерзне рака.

Наступіла халодная зіма. Зямля пакрылася белым дываном. Голыя бярозы, вольхі, рабіны ўпрыгожыліся інеем. А зялёныя елкі апранулі пушыстае цёплае футра.

Рэчка пакрылася лёдам. У адным месцы засталася палонка. У яе і нырнула Шэрая Шыйка.