Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Вораг і сябар

(77 слоў)

Ці здаралася вам заўважаць на лістках і сцяблінках маленькае насякомае? Яго цяжка разгледзець. Яно амаль такога ж колеру, як ліст або сцябло. Насякомае гэта — тля. Яно маленькае, а шкода ад яго вельмі вялікая. Тля высмоктвае сокі з раслін.

У агародзе тля нападае на капусту, рэпу. Цяжка змагацца з тлёй.

У тлі ёсць вораг. Гэта божыя кароўкі. Распазнаць іх лёгка. У іх спінкі чырвоныя, бліскучыя, з плямачкамі. Налавіце іх і выпусціце ў агарод. Яны знішчаць пражэрлівую тлю.