Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Выхадны дзень

(79 слоў)

Паводле В. Хомчанкі

Быў выхадны дзень. Салдатам далі звальненне. Ішлі яны вясёлыя, у парадных мундзірах. Наглянцаваныя боты блішчалі на сонцы. Хлопцы думалі схадзіць у музей, у кіно, на лодках пакатацца, купіць кніжкі.

На адным двары немаладая жанчына секла дровы. Размахнецца сякерай, стукне, а палена не расколваецца. Узялі салдаты ў жанчыны сякеру, у суседа другую папрасілі. Двое калолі, а трое пад павець насілі. Налажылі пад самую страху, зірнулі на гадзіннік — да канца звальнення засталося крыху больш за гадзіну. Трэба і назад вяртацца.