Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Пінгвіны

(80 слоў)

Далёка на поўдні сярод ільдоў жывуць цікавыя птушкі. Яны не баяцца холаду і сярод вечнага снегу адчуваюць сябе вельмі добра. Гэтых птушак завуць пінгвіны. Пінгвіны лятаць не могуць. Замест крылаў у іх ласты.

Плаваюць яны шпарка. Дасць пінгвін нырца у ваду паміж ільдоў і ловіць там дробную рыбу.

Дзіўна было пінгвінам убачыць людзей сярод ледзяной пустыні. Да людзей яны падыходзілі блізка, разглядалі іх.

Нашы беларускія вучоныя былі ў палярнай экспедыцыі. Яны прывезлі чучала пінгвіна. Шмат цікавага расказваюць пра гэтых птушак.