Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Рэчка

(82 словы)

Паводле М. Ільіна і Е. Сегал

Цякла праз сяло рэчка. Адзін бераг быў у яе круты, а другі нізкі. Летам людзі пераходзілі рэчку ўброд. А зімой хадзілі па лёдзе. Рэчка была вясёлая, гаманлівая. Карысці ад яе было мала. Рыбай рака была небагатая. Дзеці сядзелі з вудачкай цэлы дзень. А ўвесь улоў даставаўся кату. Летам рэчка мялела. Вясной у рацэ вады было многа. Вада прыбывала з кожным днём. Дамы і дрэвы стаялі ў вадзе. Людзі проста з хаты ў лодку садзіліся. Вось і надумалі людзі прывучыць рэчку да работы.