Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Лістоўніца

(83 словы)

Аднойчы бацька прынёс маленькую прыгожую елачку. Была яна засыпана інеем. Бацька сказаў, што гэта не елачка, а лістоўніца.

У той жа дзень лістоўніцу пасадзілі за агародам на мяжы. Кожную раніцу Косцік прыбягаў адведаць елачку. Аглядаў яе кволыя лапкі. Неяк раз прачнуўся ён. Глянуў у акно. А там усё ў бялюткім убранні!

Прыбег на ўзлесак. Стаіць там лістоўніца, зацярушаная снегам. Косцік абтрос лапкі, адгроб снег.

А снег з кожным днём церушыў усё больш і больш. Лістоўніца хавалася пад белую посцілку. Потым і зусім схавалася.