Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Буслы

(83 словы)

Скончылася зіма. Снегу амаль не засталося. Сонейка прыгравала. На дрэвах пачалі трэскацца пупышкі. На стрэхах і застрэшшах заўзята цвыркалі вераб’і. Яны віталі вясну. Віталі яе і мы. Нас цікавіла ўсё. Аднойчы раніцай мы ўбачылі буслоў. Уладкаваліся яны на старым клёне. Адзін бусел нахіліў галоўку з дрэва і заляскаў. Гэта ён вітаўся з намі. Другі бусел зляцеў з гнязда і закульгаў па балоце.

Кожны год прылятаюць буслы на тое гняздо. Ніхто з нас ніколі іх не крыўдзіць. Так і сябруюць вялікія птушкі з людзьмі.