Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Вясна ідзе

(84 словы)

С. Александровіч

Засмяялася ў небе сонейка і пачало праменямі лічыць на стрэхах ледзяшы. Забулькалі, заспявалі пад снегам ручаі.

Снег у полі пачарнеў, набрак і асеў. У лесе на дрэвах набракаюць пупышкі. Весела звіняць сінічкі на голым вецці. Звонка грукае дзяцел на старой асіне. Грукаў, грукаў і разбудзіў мядзведзя. Вылез мядзведзь з берлагу, пачухаў за вухам і зажмурыўся ад сонца.

Выскачыў з-пад кусціка маленькі зайчык, пацёр лапкамі вочкі і не пазнаў сваю маму. Яна свой белы кажушок скінула, адзелася ў шэрую світку.

Навокал усё булькае і звініць.