Памятайце іх імёны
(89 слоў)
А. Краснапёрка
Многа зрабілі юныя народныя мсціўцы для перамогі. Але не ўдалося зберагчы адважных арлянят Федзю Клімовіча і Васю Платаненку. У сакавіку 1943 (тысяча дзевяцьсот сорак трэцяга) года немцы накіравалі карную экспедыцыю супраць партызан. Федзя Клімовіч у гэты час пайшоў у разведку ў вёску Курына. Там яго схапілі фашысты. Яны расстралялі і спалілі ўсіх, каго ў той час напаткалі ў вёсцы. Сярод загінуўшых быў і юны герой.
Не дачакаўся перамогі і яго сябар Вася Платаненка. У рукапашнай сутычцы ён быў забіты гітлераўцамі.
Курынскія школьнікі часта ўспамінаюць сваіх землякоў — смелых арлянят.